Таварыскі футбольны матч Беларусь-Нігер не адбыўся
Некаторыя СМІ паспелі паведаміць, што сустрэча праходзіць і каманда Бернда Штанге вядзе 2:0, але
інфармацыя апынулася неправеранай. З календара на сайце ФІФА гэты матч знік.
Пазней Беларуская федэрацыя футбола апублікавала каментар, дзе адмена гульні
тлумачылася арганізацыйнымі хібамі. Бакі не змаглі своечасова
ўзгадніць час правядзення гульні з ФІФА.
Магчыма, сустрэча
пройдзе сёння, паведамляе БелаПАН.