Таццяна Севярынец: Павел трымаецца, але я вельмі за яго перажываю

Таццяна Севярынец, маці Паўла Севярынца, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", не змагла сёння перадаць яму лекі. Нагадаем, Севярынца судзяць за падзеі 19 снежня ў судзе Заводскага раёна. У яго баліць спіна і ён вымушаны стаяць падчас працэсу.

Таццяна Севярынец: “Я набыла зранку лекі, якія патрэбны Паўлу, але адвакат сказаў, што наўрад ці возьме начальнік канвоя лекі і суддзя таксама — не. Потым я размаўляла з начальнікам канвоя, ён сказаў, што не мае права катэгарычна што-небудзь перадаваць. Ён (Павел) трымаецца, але я перажываю вельмі”.

Таццяна Севярынец кажа, што Павел трымаецца на суде добра, але яна турбуецца за яго здароўе. Яна
спадзяецца, што атрымаецца перадаць лекі пасылкай у панядзелак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі