Сёння працягнецца суд над былым намеснікам старшыні Мінгарвыканкаму
4 студзеня ў Мінскім абласным судзе працягнецца працэс па справе Ігара Васільева.
Ён працаваў першым намеснікам Мікалая Ладуцькі і, паводле следства, спрабаваў атрымаць 500 тысяч долараў хабару за спрыянне чэскай фірме ў пабудове пад сталіцай смеццеперапрацоўчага заводу.
Радыё Свабода нагадвае, што на судзе Ігар Васільеў заявіў, што ў дзень арышту супрацоўнікамі КДБ у ліпені 2012-га агаварыў сябе пад псіхалагічным ціскам, і адмовіўся ад былых паказанняў. Паводле падсуднага, ён меркаваў, што яму ў партфелі прынеслі прадстаўнічы сувенір, а не грошы.
Суд працягне допыты сведак.
Фота — svaboda.org