Палітвязня Мікалая Дзядка накіруюць у крытую турму

Нагадаем, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 года зняволення за хуліганства і пашкоджанне маёмасці падчас акцыяў каля Міністэрства абароны, на тэрыторыі расійскай амбасады, ізалятара на Акрэсціна ды іншых. У зняволенні Дзядок яшчэ мусіць адбыць больш за 2 гады.

Бацька палітвязня, былы суддзя Аляксандр Дзядок паведаміў Радыё "Свабода", што ў сына ўжо 22 спагнанні за розныя парушэнні дысцыпліны. Спецыяльная камісія ў калоніі выказалася за накіраванне Мікалая Дзядка ў "крытую" турму. Бацька лічыць, што гэтак з сына выбіваюць прашэнне аб памілаванні.

Зараз у "крытых" турмах знаходзяцца палітвязні Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Яўген Васьковіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі