БАТЭ прайграў "Валенсіі" — 0:3 (фота, відэа)

БАТЭ выйшаў на поле стадыёна "Дынама" ў наступным складзе: Гарбуноў, Палякоў, Філіпенка, Сіміч, Бардачоў, Ліхтаровіч (капітан), Аляхновіч, Валадзько, Паўлаў, Глеб, Радзівонаў (дакладна ў такім складзе барысаўчане выходзілі на пераможны матч з "Баварыяй"). На 52-й Сівакоў замяніў Ліхтаровіча, на 67-й Мазалеўскі выйшаў на поле замест Паўлава, на 75-й Брэсан замяніў Валадзько.

Сальдада вызначыўся на 45-й (з пенальці), 55-й і 69-й хвілінах. Іспанцы неаднаразова лавілі барысаўчан на імклівых контратаках. На шчасце, не ўсе галявыя моманты яны выкарысталі. У БАТЭ шанцаў адыграцца было няшмат.

Нагадаем, што гульня прайшла ў рамках трэцяга тура групавой стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У першых турах БАТЭ абыграў французскі "Ліль" (у гасцях) і мюнхенскую "Баварыю" (дома) з аднолькавым лікам — 3:1.

Такім чынам, у БАТЭ, "Баварыі" і "Валенсіі" — па 6 ачкоў, у "Ліля" ачкоў няма.

7 лістапада БАТЭ гуляе з "Валенсіяй" у гасцях.

Перад самым перапынкам "Валенсія" выходзіць наперад.

БТ пакажа Лукашэнку толькі заўтра, бо сёння — БАТЭ!

У букмекераў матч БАТЭ — "Валенсія" — самая папулярная стаўка дня

Віктар Ганчарэнка: “Непакоіць тое, што ўсе ў нас здаровыя”

Форвард “Валенсіі” Раберта Сальдада: Мы прыехалі ў Мінск па ачкі (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі