Сёлета адбудзецца першы выпуск беларускіх спецыялістаў у атамнай энергетыцы

Першых энергетыкаў сёлета выпускае БДУ. Па словах намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, частка выпускнікоў энергетычных факультэтаў адразу пойдзе працаваць ў дырэкцыю Беларускай АЭС.

Міхаіл Міхадзюк: “Сёлета адбылося размеркаванне. Частка спецыялістаў будзе накіравана ў рэгулюючыя органы, частка ў дырэкцыю БелАЭС, частка пойдзе ў будаўнічыя арганізацыі. Вялікая група спецыялістаў размеркаваная на энергетычныя прадпрыемствы. Калі яны добра сябе зарэкамендуюць, у будучыні яны па жаданні змогуць пайсці на працу на БелАЭС”.

Фота — atomic-energy.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі