Сярод пацярпелых ад выбухаў у Днепрапятроўску беларусаў няма

“Мы звязваліся з Днепрапятроўскам. Там было 4 выбухі. 26
пацярпелых, сярод іх беларусаў няма”.

Нагадаем, 27 красавіка ў цэнтры Днепрапятроўска адбылася
серыя выбухаў. З інтэрвалам у некалькі хвілінаў бомбы ўзарваліся на трамвайным
прыпынку, ля чыгуначнага вакзала і недалёка ад гарадскога парка.

Прэзідэнт Віктар Януковіч назваў выбухі выклікам для краіны
і запатрабаваў знайсці тэрарыстаў цягам 8 дзён ― да 4 траўня. Тым часам
украінскія медыі паведамілі пра затрыманне першых падазраваных у арганізацыі выбухаў.
Аднак сілавікі гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі.

Фота: РБК.