Сяргея Каваленку перавядуць у вар'ятню пры калоніі "Віцьба-3"

У пятніцу яна сустрэлася з начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Сяргеем Працэнкам. Той паведаміў пра тое, што на наступным тыдні Сяргея Каваленку перавядуць у псіхіятрычнае аддзяленне пры калоніі "Віцьба-3". Там яго павінны абследаваць і камісія вырашыць, што рабіць далей. Нібыта, такое рашэнне прыняў лекар-псіхіятар, але яго прозвішча Працэнка назваць адмовіўся, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны Першамайскім судом Віцебска на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны на галоўнай ёлцы абласнога цэнтру бела-чырвона-белы сцяг). Ад снежня актывіст КХП БНФ з перапынкамі трымае галадоўку за кратамі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі