Сяргей Трухановіч пачынае “Шлях да Мора” з “Графіці”

4 сакавіка адбудзецца канцэртная прэзентацыя сольнага альбома гітарыста Сяргея Трухановіча. Падчас выступу ў “Графіці” ўдзельнік гуртоў “Крама” ды “Палац” выканае амаль усе нумары з новага дыску “Шлях да мора”, а таксама некаторыя трэкі з двух папярэдніх кружэлак.

“Я буду граць разам са сваім звычайным інструментальным складам, — распавядае Еўрарадыё пра імпрэзу Сяргей Трухановіч. — Спадзяюся, мяне падтрымае таксама Ігар Варашкевіч. А ўжо пасля майго сэту выступяць Аляксандр Кіс, Юры Віленчык ды Уладзімір Майсюк. Кожны выканае па пары гітарных нумароў, а пры канцы мы хочам джэмануць. Так бы мовіць, скончыць імпрэзу традыцыйна ўдарна”.

Дыск “Шлях да мора” выйшаў напрыканцы 2012 года. Ён утрымлівае 10 трэкаў, два з якіх выкананыя сольна, без удзелу гурта. Музыка вызначае жанр альбома як меладычны раманцік-рок, які прыемна слухаць у машыне.

Набыць дыск можна будзе падчас канцэрта.

 

Фота: guitarland.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі