Сяргей Каваленка спыніў галадоўку

Пра гэта паведамляе Радыё "Свабода" са спасылкай на яго бацьку Аляксандра Каваленку. 13 красавіка ён бачыў сына ў псіхіятрычным шпіталі ў Навінках.

Па словах бацькі, палітвязень пачаў піць сокі і есці сам. Яму ўжо не ставяць ні зонд, ні кропельніцу.

Нагадаем, што Сяргея Каваленку асудзілі на 2 гады і 1 месяц за парушэнне ўмоваў адбыцця "хатняй хіміі". Папярэдні прысуд ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Пасля арышту з 19 снежня Каваленка трымаў галадоўку на знак пратэсту.

Лекары пастанавілі адправіць палітвязня на псіхіятрычную экспертызу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі