Сябры з дарадчым голасам у ЦВК будуць толькі падчас прэзідэнцкіх выбараў

Замест гэтага ім дазволяць знаходзіцца пры акруговых выбарчых камісіях па тых выбарчых акругах, куды вылучылі кандыдатаў у дэпутаты палітычныя партыі. Такім чынам, назіраць за выбарчым працэсам у акругах, дзе такіх партыйных кандыдатаў няма, у “партыйных” сябраў камісій не будзе магчымасці.

Унесці такую змену у выбарчае заканадаўства прапанавала падчас нядаўняй нарады ў кіраўніка краіны старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Затое, было вырашана яшчэ больш пашырыць колькасць сваіх сябраў.

Ярмошына: “Будзе зменена сістэма выбарчых камісій для парламенцкіх выбараў. З’явіцца дадатковае звяно ў выглядзе тэрытарыяльных камісій абласцей і горада Мінска. Ім будуць перададзеныя шэраг паўнамоцтваў па разглядзе выбарчых спрэчак”.

Да ўсяго, вырашана пагадзіцца з адной з рэкамендацый АБСЕ, якія гэтая арганізацыя перадала беларускаму боку па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі 2012 года. Удзельнікам выбараў вырашана даць магчымасць судовага аспрэчвання адмены рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты, а таксама — папярэджанняў, якія былі яму вынесеныя выбарчымі камісіямі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі