Свой еўрапейскі тур Брус Спрынгстцін завяршыў чатырохгадзінным канцэртам

Амерыканскі рокер, які звычайна ўтрымлівае публіку 3 гадзіны, гэтым разам граў чатыры (!). За гэты час ён і яго E Street Band выканалі больш за 30 песень. Пра гэта піша часопіс The Rolling Stone. Праўда, пабіць найвышэйшы рэкорд для амерыканскага року Спрынгсцін не імкнуўся: у 1999 годзе гурт Phish выдаў амаль 8-гадзіннае шоў. У цэлым жа, рэкордныя па працягласці канцэрты часцей праходзяць па ведамстве акадэмічных эксперыментаў: самым доўгім на дадзены момант можа лічыцца канцэрт па творы Джона Кейджа “Organ?/ASLSP (As SLow aS Possible)”, які стартаваў у 2001 годзе ў адной з нямецкіх цэркваў, працягваецца дагэтуль і мусіць скончыцца ў 2640-ым.

Фота: www.nme.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі