Сукенка Ланской на "Еўрабачанне" будзе каштаваць 112 мільёнаў?

Алёна Ланская заяўляе, што будзе выступаць на "Еўрабачанні-2013" у сукенцы, упрыгожанай 70 тысячамі стразаў "Свароўскі". Як даведалася Еўрарадыё, у Мінску стразы можна купіць у звычайных крамах са швейнай фурнітурай. Кошты на адзін каменьчык пачынаецца ад 600 да 7.300 рублёў. Але для сукенкі патрэбныя 70 тысяч каменьчыкаў.

У краме з фурнітурай тлумачаць, што для выступу на сцэне артысты бяруць звычайна стразы са спецыяльным пакрыццём — АБ. Пад святлом сафітаў каменьчыкі пераліваюцца як паўночнае ззянне.

"Усе артысты працуюць з АБ-камянямі. Са сцэны ён блішчыць болей", — кажуць у краме.

Каменьчыкі з такім пакрыццём каштуюць ад 850 рублёў да 1.600 рублёў за штуку. Можна падлічыць, што сукенка спявачкі Алёны Ланской будзе каштаваць каля 112 мільёнаў рублёў (14 тысяч долараў), калі на сукенку пойдуць самыя вялікія стразы. Калі ж выкарыстоўваць для сукенкі стразы з дыяметрам у 10 міліметраў, кошт адзення вырасце за… 500 мільёнаў рублёў.

Цікава, што для новай шыкоўнай пастаноўкі балета “Шчаўкунчык” Вялікага тэатра оперы і балета на 24 сукенкі сняжынак пайшлі каля тысячы стразаў "Свароўскі".

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі