Cуддзя пакінула Мускага служыць у войску, ён не хоча прымаць прысягу

Нагадаем, Міхась Мускі абскарджваў рашэнне Нясвіжскай прызыўной камісіі, бо яго накіравалі ў войска наўпрост з ізалятару, з парушэннем законных нормаў. Заяўка на альтэрнатыўную грамадзянскую службу была праігнараваная. Цяпер маладафронтавец служыць на Лепельшчыне.

Суддзя Марына Дунаева сёння адмовіла Міхасю Мускаму ў задавальненні ягонай скаргі на незаконны прызыў у войска. Мускі, які 16 чэрвеня павінен прыняць вайсковую прысягу, заявіў, што ў знак пратэсту супраць незаконнага прызыву гэтага рабіць не будзе, інфармуе сайт spring96.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі