Суд над Бандарэнкам рыхтуе сведкаў супраць Саннікава, Уса і Статкевіча

Сам палітвязень, па словах жонкі, стаў выглядаць горш, чым на апошнім спатканні да суда:

Бандарэнка: "На мой погляд, бо я яго бачыла на спатканні, зараз выглядае горш. Не ведаю, з чым гэта звязана. Можа, са здароўем стала горш. Або рыхтаваўся да суда і чытаў матэрыялы, не спаў. Трымаецца добра, але знешне, па здароўі выглядае горш".

На судзе Змітру Бандарэнку выставілі фінансавыя прэтэнзіі прадстаўнікі "Мінсктрансу". Гэтыя прэтэнзіі транспартнікі выстаўляюць да ўсіх абвінавачаных па "справе 19 снежня". Палітвязень сваю віну ў гэтым прызнаў:

Бандарэнка: "Мой муж у гэтай частцы сказаў: выбачаюся, калі нехта кудысь не даехаў. І я там таксама шла. І я разумею, што нехта кудысьці спазніўся".

З другога боку, Бандарэнка патлумачыў, што не мог не пайсці 19 снежня на Плошчу:

Бандарэнка: "Важнае, што ён казаў — якраз пра здароўе. Ён думаў, што, магчыма, ён мог і не пайсці на Плошчу: яго б зразумелі, бо ён кульгае і яму цяжка хадзіць. Але ён не мог не падтрымаць свайго сябра і кандыдата ў прэзідэнты. І пасля па тэлевізары ўсе ж казалі, што ніхто не прыйдзе. І ён сказаў, што вырашыў: калі ніхто не прыйдзе, то тады пайду прынамсі я. Каб прынамсі паказаць, што хоць нехта прыйшоў".

Па словах Вольгі Бандарэнкі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе ўвесь час скіроўвае ўвагу на кандыдатаў у прэзідэнты:

Бандарэнка: "Гэты працэс над маім мужам, гэтыя пытанні абвінаваўца... У мяне такое пачуццё, што ўвесь час задае сведкам пытанні: "А бачылі стаялі з начальнікам ДАІ кандыдаты? А хто менавіта? Ці чулі вы, што казалі кандыдаты?" Працэс над маім мужам, але такое пачуццё, што ўжо пачалі кандыдатаў судзіць. Прычым увесь час задаюць наводзячыя пытанні, падказваюць тры прозвішчы — Саннікаў, Ус, Статкевіч. Іншыя прозвішчы абвінаваўцам не называюцца. Прычым проста падштурхоўваюць сведкаў, каб яны назвалі гэтыя прозвішчы".

Між тым, кажа Бандарэнка, ніводзін са сведкаў на працэсе пакуль не апазнаў, што бачыў на Плошчы яе мужа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі