Студэнтаў-каліноўцаў накіравалі ў польскія ўніверсітэты (фота)

Перад гэтым удзельнікі праграмы каля месяца праходзілі курс польскай мовы ў Варшаве. Дарэчы, студэнты, якія за гэты час не вывучылі яе добра, на навучанне ва ўніверсітэт не трапілі. У Польшчы яны на працягу года будуць працягваць вывучэнне польскай мовы, каб у наступным годзе зноў паспрабаваць стаць студэнтамі польскіх ВНУ.

Тым жа з удзельнікаў праграмы, хто авалодаў польскай мовай, дырэктар праграмы імя Кастуся Каліноўскага Ян Маліцкі асабіста ўручыў накіраванні і пажадаў поспехаў у навучанні.

Нагадаем, што навучальную праграму імя Кастуся Каліноўскага стварылі пры падтрымцы ўраду Польшчы вясной 2006 года. Яна накіравана на дапамогу студэнтам, выключаным з беларускіх навучальных установаў па палітычных прычынах. Удзел у ёй таксама прымаюць дзеці рэпрэсаваных у Беларусі актывістаў дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі