Старшыня Еўрапарламенту заклікае вызваліць Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

Па яго словах,
якія перадае Радыё "Свабода", Еўрапарламент моцна занепакоены
несправядлівым пераследам і зняволеннем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазбяганьне
выплаты падаткаў. Еўрапарлямэнт лічыць абвінавачанні Алеся Бяляцкага палітычна
матываванымі і неабгрунтаванымі.

Бузек заклікаў
беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх
палітвязняў, якія усё яшчэ знаходзяцца ў турме, ды скасаваць усе абвінавачанні
супраць іх.