Станіслаў Шушкевіч намінаваны на Нобелеўскую прэмію міра

Разам са Станіславам Шушкевічам на атрыманне Нобелеўскай прэміі намінаваныя палітыкі, якія падпісалі Белавежскія Пагадненні ў 1991 годзе, — былы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук і былы Дзяржаўны сакратар Расійскай Федэрацыі Генадзь Бурбуліс, паведамляе Хартыя-97.

"У 2011 годзе адзначаецца 20 гадавіна падпісання Белавежскіх пагадненняў, у якіх было абвешчана аб спыненні існавання Савецкага Саюза і аб заснаванні Садружнасці Незалежных Дзяржаваў. Гэты акт быў вырашальным у той час, калі свет з трывогай чакаў распаду Савецкага Саюза, ведаючы пра яго ядзерныя магчымасці і пра высокі канфліктны патэнцыял ў яго рэгіёнах. Мірнае фармаванне СНД стала найважнейшым актам дыпламатыі, які змяніў геапалітычную і вайсковую карціну свету", — гаворыцца ў лісце, накіраваным у Камітэт па выбары Нобелеўскай прэміі міру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі