Справу Пачобута 17 траўня перадаюць у суд

Такое хадайніцтва зрабіў журналіст, абвінавачаны ў абразе і паклёпе на прэзідэнта Беларусі.Пра гэта Еўрарадыё расказала Аксана Пачобут пасля сённяшняга спаткання з мужам. 

На сустрэчу ў турму Аксана ўзяла іх 10-гадовую дачку Яну. Па словах Аксаны, Анджэй вельмі здзівіўся такому "сюрпрызу", але вельмі абрадаваўся. Журналіст расказаў жонцы, што ад  часу зняволення да яго не пускаюць ксяндза, пра што Анджэй скардзіўся начальніку турмы. Затое вырашылася пытанне з вадой: у кожны аўторак, лазенны дзень, вязні маюць і гарачую, і халодную ваду. Пра адсутнасць гарачай вады Пачобут таксама пісаў скаргі да турэмнай адміністрацыі.

Сёння Аксана перадала мужу тэлевізар. Праўда, без пульта дыстанцыйнага кіравання. Супрацоўнікі турмы патлумачылі, што з пультам можна настроіць "розныя польскія каналы", што ў турме забаронена. Аксане сказалі, што яны самі настрояць некалькі каналаў і перадуць тэлевізар у камеру. Анджэй зможа яго глядзець ад 18-й да 22-й гадзіны, калі, паводле распарадку, вязні маюць вольны час. 

А вось радыёпрымач у Аксаны не прынялі. Намеснік начальнкіа турмы спаслаўся на тую ж прычыну: прымач мае ручныя наладкі – можна злавіць “крамольную” хвалю. 

Тым часам ад следчага Арсеня Нікольскага стала вядома, што справа скончана і 17 траўня будзе перададзеная ў суд.

Фота: bymedia.by