Спецкамітэт ПАСЕ зноў заклікае Беларусь адпусціць палітвязняў

Згодна з дакладам, падзеі 19 снежня 2010 года прывялі да гвалтоўнага падаўлення пратэстнага руху і арышту 600 чалавек. У дакуменце таксама падаюцца прозвішчы 63 чалавек, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці. Аўтары справаздачы асуджаюць пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці, паведамляе БелаПАН.

Спецкамітэт ПАСЕ асуджае той факт, што ў турме дагэтуль застаюцца шэсць чалавек, у тым ліку былыя кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч. Камітэт выказвае занепакоенасць магчымымі пагрозамі ў іх адрас, нават пагрозамі забойства і заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць гэтых людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі