Сланімчанка з афіцыйнага Саюзу палякаў не можа атрымаць прэмію ў Польшчы

На пачатку лістапада польская культуралагічная арганізацыя Stopka з Ломжы ўзнагародзіла сланімчанку грашовай прэміяй у 5000 польскіх злотых, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Але атрымаць гэтыя грошы Рэўкоўская не можа, бо яна з’яўляецца неўязной у Рэспубліку Польшча.

Прычынай стала тое, што Леанарда Рэўкоўская ўваходзіць у афіцыйны Саюз палякаў Беларусі пад кіраўніцтвам Станіслава Сямашкі. Нагадаем, што польскі ўрад не прызнае гэтую арганізацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі