Сірыйскія паўстанцы паказалі штурм авіябазы ў анлайне (відэа)

Як інфармуе РБК, трансляцыя вялася з узвышэння на адлегласці некалькіх кіламетраў ад авіябазы. Падчас эфіру былі ўвесь час чутныя гукі стрэлаў і выбухаў, на лётным полі былі відаць рэшткі некалькіх пашкоджаных верталётаў.

Пазней фрагменты відэазапісу штурму былі выкладзеныя на YouTube. Гэта зрабілі актывісты праваабарончай арганізацыі "Сірыйскі цэнтр маніторынгу за захаваннем правоў чалавека", звязанай з паўстанцамі.

На цяперашні час дакладнай інфармацыі пра тое, ці ўдалося паўстанцам захапіць базу "Тафтаназ", няма. Аднак па запісе відаць, што ў выніку шчыльнага агню верталёты не могуць падняцца ў паветра.

Бітва за аэрадром "Тафтаназ" з'яўляецца крытычна важнай для паўстанцаў. Гэта самая буйная авіябаза ўрадавых сіл на поўначы краіны. Менавіта з яе вядуцца рэгулярныя авіяатакі па пазіцыях паўстанцаў.