Сіноптыкі: у панядзелак чакаецца да 15 марозу

У сувязі з перамяшчэннем актыўных франтальных раздзелаў 20 студзеня да канца дня снегапады па Віцебскай вобласці дасягнуць крытэру моцных. МНС у сваю чаргу нагадвае, што пры выхадзе на вуліцу людзям трэба ўлічваць ўмовы надвор’я і быць гранічна ўважлівымі да сябе і адзін да аднаго. Калі вы сталі сведкамі надзвычайнай сітуацыі, трэба паведаміць пра гэта ў МНС па тэлефоне 101, нагадвае БЕЛТА.

Прагноз надвор’я на панядзелак па Беларусі такі: хмарнае з праясненнямі надвор’е, уначы пераважна па паўночна-ўсходняй палове, удзень па поўдні краіны будзе ісці снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14-20 градусаў марозу, пры праясненнях — да мінус 23-25 градусаў. Удзень чакаецца ад 10 да 15 градусаў са знакам мінус. У паўднёвых раёнах Беларусі ўначы тэмпература будзе мінус 7-13 градусаў, удзень — 5-9 градусаў ніжэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі