Sigur Ros выклалі яшчэ адну песню з будучай пласцінкі (слухаць)

Ісландскія пост-рокеры Sigur Ros прэзентавалі ў Сеціве новую песню. Трэк атрымаў назву “Isjaki” і стаў другім сінглам з будучага альбома калектыва “Kveikur”. А песня “Brennisteinn” была прэзентавана ў мінулым месяцы.

Бясплатна кампазіцыю могуць спампаваць толькі тыя карыстальнікі, якія зробяць папярэднюю замову пласцінкі. Новы альбом Sigur Ros “Kveikur” з’явіцца 17 чэрвеня. У падтрымку лонгплэя калектыў збіраецца зладзіць вялікі еўрапейскі тур.

Паводле apelzin.ru

Фота: www.somekindofawesome.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі