Шведскія ўлады заклікаюць суайчыннікаў быць асцярожнымі ў Беларусі

Як паведамляе "Белорусский партизан", шведскае знешнепалітычнае ведамства не валодае інфармацыяй аб інцыдэнтах са шведскімі грамадзянамі ў Беларусі, але амбасада ў Мінску лічыць, што "трэба быць асцярожнымі". Нібыта, былі пагрозы на адрас шведаў, якія знаходзяцца ў нашай краіне.

"У Беларусі жыве каля дзесяці шведскіх грамадзян і прыкладна 3,5 тысячы візаў выдаецца штогод шведам на наведванне краіны", — паведамляе шведскі МЗС.

Нагадаем, што дыпламатычны скандал разгарэўся пасля таго, як 4 ліпеня з борта шведскага лёгкаматорнага самалёта ў раёне Мінска былі скінутыя 800 плюшавых мішак з улёткамі пра свабоду слова. Улады Беларусі не працягнулі акрэдытацыю амбасадару Швецыі і прапанавалі да 30 жніўня ліквідаваць пасольства.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі