Шушкевічу “на бульбу” выдалі адразу 165 яго пенсій

111006 Rugajn 500 tysja4.mp3

Станіслаў Шушкевіч атрымаў ад дзяржавы 500 тысяч на гародніну. І гэта яго пенсія за 13 гадоў! Персанальная пенсія былога старшыні Вярхоўнага Савету па-ранейшаму 3200 рублёў за месяц.


"Мне таксама выдалі 500 тысяч, і перад гэтым год таму выдавалі 100 тысяч на гародніну, дык гэтыя 500 тысяч з усімі надбаўкамі больш чым я атрымаў пенсію за папярэднія 10 гадоў".


Грошы “на бульбу” Шушкевіч патраціў, але на што, ужо не памятае.


Былы прэм'ер Міхаіл Чыгір атрымоўвае пенсію дзяржслужачага, прэм'ерскую пенсію не далі. Зараз ён атрымоўвае 2 мільёны рублёў, але 400 тысяч ўтрымліваюць. Чыгір кампенсуе шкоду дзяржаве ў мільён долараў, якую ён нібыта нанёс. 500 тысяч рублёў ён таксама атрымаў, але патраціў не на гародніну.


"На камунальныя плацяжы, закупляць бульбу ці капусту не трэба, ў мяне свая. На самой справе, гэтыя 500 тысяч ніхто не даваў, тое, што раней можна было купіць за пенсію, цяпер магчымасці значна зменшыліся. А тое, што дадалі, гэта як пенсія ў сакавіку без дабаўкі".


А вось былы прэм'ер-міністр Вячаслаў Кебіч атрымоўвае прэм'ерскую пенсію і працуе, таму дапамогу не атрымаў.


"Я працуючы пенсіянер, нам не выплачвалі па 500 тысяч. Мала таго, яшчэ персанальную пенсію маю".


Гэтая пенсія, згодна з указам прэзідэнта, складае 75 працэнтаў ад сённяшняга акладу прэм'ер міністра.


Былы старшыня Нацбанка Станіслаў Багданкевіч атрыманыя 500 тысяч дапамогі патраціў на бульбу, капусту і моркву. Астатнім распарадзілася жонка.


"Траціў свае і траціў гэтыя. Усе яны ў адным гаманцы ляжаць. Звычайна не я, а жонка ходзіць у краму. Ходзіць і абураецца ўзроўнем коштаў. Карацей, бюджэт не на мне ляжыць, таму я не магу дакладна сказаць. Я толькі купляю часам па даручэнні, вось бульбу купіў, капусты трошкі".


У сакратара Цэнтравыбаркама Мікалая Лазавіка фінансамі таксама кіруе жонка, раіцца, толькі калі купляе дарагія рэчы.


"Усімі фінансавымі пытаннямі кіруе жонка. У мяне у кішэні ёсць неабходная колькасць наяўных і пластыкавая карта. Але ўсе фінансы кантралюе жонка, і мяне гэта цалкам задавальняе. Суму 500 тысяч для набыцця сельгаспрадукцыі, мы атрымалі. Як будзе выкарыстоўвацца, няхай вырашае жонка - капусту набываць, моркву ці буракі”.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі