Штаты амбасадаў краін ЕС у Мінску могуць скараціць

Гэта можа адбыцца, калі на працягу найбліжэйшага тыдня міністры замежных спраў ЕС прымуць рашэнне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. Тады "амбасадары не вернуцца ў Мінск", заявіў Пратасевіч (на здымку).

Як паведамілі Еўрарадыё ў Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі, у Брусэлі яшчэ не вырашылі, ці вяртацца амбасадарам краін ЕС у Мінск. Між тым нядаўна кіраўніца аддзела прэс-службы беларускага МЗС Марыя Ваньшына заявіла: вызначацца наконт таго, ці хочуць у Беларусі бачыць амбасадараў ЕС, наша кіраўніцтва будзе пасля 23 сакавіка, калі Савет міністраў краін Еўрасаюза мусіць разглядаць пытанне пашырэння санкцый.

Фота — rmf24.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі