Шчукіна судзяць за "дэманстратыўнае ляжанне на падлозе"

Валерый Шчукін пратэставаў супраць таго, што суд над апазіцыйнымі дзеячамі Анатолем Лябедзькам, Сяргеем Калякіным і Аляксандрам Атрошчанкавым зрабілі закрытым. Калі міліцыянты перакрылі ўваходы на трэці паверх будынка, Шчукін сваім целам заблакаваў дзвярны праём, каб немагчыма было зачыніць дзверы.

Як паведамляе Радыё Свабода, сведкі-міліцыянты, якія затрымлівалі Шчукіна, паведамілі ў судзе, што абвінавачванне гучыць так: "Дробнае хуліганства ў выглядзе дэманстратыўнага ляжання на падлозе".

Фота — bymedia.net, ucpb.org