Сённяшні матч зборнай Беларусі з Румыніяй пакажуць у жывым эфіры

Адборачны матч футбольнага чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Беларусі і Румыніі будзе трансляваць тэлеканал "Лад". Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў дырэкцыі спартовых праграм Белтэлерадыёкампаніі.

Супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі: “Жывая трансляцыя будзе на тэлеканале "Лад", у 21:25. Гэта ў першую чаргу заслуга федэрацыі футбола”.

Нагадаем, раней матч збіраўся трансляваць з Бухарэста тэлеканал АНТ, але з фінансавых прычынаў адмовіўся. Тады сітуацыю выратавала ўмяшанне Беларускай федэрацыі футбола, якая вяла перамовы з кампаніяй, якая мае правы на трансляцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі