Сёння пройдуць суды па справах невыязных з Беларусі

Разгляд скаргі старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака мусіў адбыцца яшчэ 16 ліпеня, але быў перанесены з-за таго, што прадстаўнікі МУС не з'явіліся ў суд у прызначаны час.

Нагадаем, што праваабаронца абскарджвае дзеянні міністэрстваў юстыцыі і ўнутраных спраў. У сакавіку Гулаку выдалі даведку, што яму забаронены выезд з Беларусі. З даведкі вынікала, што праваабаронцу выставілі грамадзянскі пазоў у судзе. Гулак яшчэ ў красавіку падаў скаргу ў суд на Мінюст і МУС за неправамернае абмежаванне права на выезд.

20 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы павінен адбыцца разгляд скаргі кіраўніка інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа" Андрэя Бандарэнкі на ўключэнне яго ў спісы невыязных з Беларусі. Учора стала вядома, што Бандарэнка пастаўлены на "прафілактычны ўлік" КДБ.

Фота — dw.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі