КДБ паставіў на "прафілактычны ўлік" Андрэя Бандарэнку

Нагадаем, 4 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 295 "Аб спрашчэнні парадку выезду з Рэспублікі Беларусь". Паводле ўказу, цяпер падставай для ўключэння КДБ у спіс невыязных з Беларусі з'яўляецца знаходжанне чалавека "на прафілактычным уліку ў органах дзяржбяспекі". Раней КДБ меў права ўносіць тых беларусаў, якія валодалі дзяржаўнымі сакрэтамі. Іншых уносілі МУС, Мінабароны і Мінюст.

Як паведамляе БелаПАН, у чацвер Бандарэнку прывезлі ў КДБ, дзе пазнаёмілі з пастановай пра пастаноўку на прафілактычны ўлік.

20 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы павінен адбыцца разгляд скаргі Бандарэнкі на ўключэнне яго ў спісы невыязных з Беларусі.

Фота — "Белсат".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі