Сёння праходзяць суды над затрыманымі падчас акцыі 13 ліпеня (абнаўляецца)

Праваабаронцы расказваюць аб некалькіх выпадках. Адзін з асуджаных, Віталь Струй, учора назіраў за дастаўленнем затрыманых у Партызанскі РАУС Мінска. Там яго і затрымалі, склаўшы пратакол за дробнае хуліганства. Ноч хлопец правёў у пастарунку, а сёння суд Партызанскага раёна прысудзіў яму штраф у памеры 10 базавых велічыняў.

Струй паведаміў, што ў Першамайскі РАУС учора прывезлі прыкладна 10 чалавек. Дзьве непаўнагадовыя дзяўчыны былі хутка вызваленыя.

У судзе Цэнтральнага раёну сталіцы сёння разглядалі справы двух чалавек: Павел Хадзінскі атрымаў штраф у 20 базавых велічынь, Максім Юзафовіч асуджаны на 10 сутак арышту.

Суд Савецкага раёну: 

Вайтовіч — 3 сутак
Сідараў — 10 сутак
Крот Алесь — 15 сутак (суддзя — Пратасеня)
Суддзя Паўлючэнка Дзмітрый:
 

Амельчанка Іван - 15 сутак

Зянькевіч Ілля — 10 сутак
Хіляжаў Алег — 10 сутак
Андрэй Цімашэнка — 5 сутак
Суддзя Мазоўка Анжаліка:
Бусел Аляксандр — 10 сутак
Крукоўскі Сяргей — 8 сутак
Канцін Ягор — 10 сутак

САЛІГОРСК:

Андрусь Тычына — 9 сутак (суддзя — Рабы)
Алег Бахта — штраф 30 базавых (суддзя — Ягор Барысенка)
Суд над Іванам Шылам перанесены на заўтра. Суддзя — Бураўцоў Аляксандр.

ЖОДЗІНА:

Раман Васільеў — 3 сутак

ВІЛЕЙКА:

Дзмітрый Капцюг — 7 сутак (асуджаны за акцыю 6 ліпеня).

НАВАПОЛАЦК:

Яўген Канстанцінаў — 10 базавых велічынь
Аляксандр Грудніцкі — 20 базавых велічынь
Аляксей Трубкін — па 20 базавых велічынь

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі