Сёння адзначаецца міжнародны Дзень студэнта

28 кастрычніка 1939 году ў акупаванай фашыстамі Чэхіі студэнты выйшлі на вуліцы, каб адзначыць гадавіну ўтварэння Чэхаславацкай дзяржавы. Войскі акупантаў разагналі дэманстрацыю. Пры гэтым быў застрэлены студэнт медычнага факультэта Карлавага ўнівэрсытэту Ян Оплэтал. Ягонае пахаванне перарасло ў акцыю пратэсту.  17 лістапада акупацыйныя ўлады нанеслі ўдар у адказ. Больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і адпраўленыя ў канцлагер. Дзевяць студэнтаў і актывістаў былі пакараныя смерцю.

Праз 2 гады ў Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў. На ёй было вырашана адзначаць гэтую дату як Дзень студэнта.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі