Сёння адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста

Дату 27 студзеня выбралі таму, што менавіта ў гэты дзень савецкія войскі вызвалілі канцэнтрацыйны лагер Асвенцым. Упершыню Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста адзначаўся ў 2006 годзе, аднак у некаторых краінах яго адзначалі і раней.

Акрамя гэтага, у асобных краінах Дзень памяці ахвяр Халакосту адзначаецца ў іншыя даты – у Ізраілі гэта дата пачатку паўстання ў Варшаўскім гета (27 нісана – паміж 7 красавіка і 7 траўня), у Латвіі – 4 ліпеня, а ў Румыніі 9 лістапада.

Фота: blog.turmir.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі