Сейм таксама заклікаў парламентарыяў краін Еўрасаюза да актыўных дзеянняў у падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, адзначае БелаПАН.
У дакуменце гаворыцца, што драматычная грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі, у прыватнасці хваля палітычных рэпрэсій, якая пракацілася пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года, патрабуе еўрапейскай салідарнасці.
У ліку іншага польскія парламентары дамагаюцца неадкладнага вызвалення беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, а таксама выступаюць за ўручэнне яму Нобелеўскай прэміі міру.