Савет ААН па правах чалавека разгледзіць сітуацыю ў Беларусі

У спецыяльнай пастанове Савета ЕС гаворыцца, што беларуская сітуацыя з правамі чалавек будзе адным з галоўных прыярытэтаў Еўрасаюза на сесіі Савета ААН па правах чалавека. Гэтая сесія адбудзецца ў чэрвені 2013 года.

Кіраўнікі МЗС краін ЕС прынялі гэтую пастанову нават без абмеркавання, адзначае interfax.by. Паседжанне прайшло ў панядзелак у Брусэлі. У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што Еўрасаюз лічыць прыярытэтным таксама абмеркаваць сітуацыю з правамі чалавека ў Сірыі, дзе парушаецца міжнароднае права. ЕС настойвае, што парушэнні не павінны застацца беспаскаранымі.

Згадваюцца таксама парушэнні правоў чалавека ў КНДР, Іране, Шры-Ланцы, Малі, М'янме, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Эрытрэі, Судане і Паўднёвым Судане.

Фота — ckif.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі