Сапернік БАТЭ ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў — "Хапаэль" з Ізраіля (абноўлена)

"Хапаэль" прадстаўляе горад Кір'ят-Шмона, у Лізе чэмпіёнаў гуляе ўпершыню.

Матчы прызначаныя на 21/22 і 28/29 жніўня.

У выпадку поспеху каманда Віктара Ганчарэнкі згуляе ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Калі ж раўнд плэй-оф прайсці не ўдасца, БАТЭ выступіць у групавым турніры Лігі Еўропы.

Поўная назва ізраільскага клуба — "Хапаэль Іроні Кір'ят-Шмона" ("рабочы гарадскі [клуб] Кір'ят-Шмона). Ён заснаваны ў 2000 годзе шляхам зліцця гарадскіх камандаў — "Хапаэль" і "Макабі". Каманда выступае ў Нацыянальнай лізе чэмпіянату Ізраіля. Найлепшае дасягненне — першае месца ў першынстве 2011/2012 гг. У сёлетняй кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў "Хапаэль" перамог славацкую "Жыліну" — 2:0, 0:1 і бакінскі "Нефтчы" — 4:0, 2:2.

Стадыён "Іроні" змяшчае 5200 гледачоў.

Іншыя пары плэй-оф:

"Базэль" (Швейцарыя) — ЧФР (Клуж, Румынія),
"Хельсінборг" (Швецыя) — "Селтык" (Шатландыя),
АЕЛ (Кіпр) — "Андэрлехт" (Бельгія),
"Дынама З" (Харватыя) — "Марыбор" (Славенія),
"Брага" (Партугалія) - "Удынэзэ" (Італія),
"Спартак" (Расія) — "Фенербахчэ" (Турцыя),
"Малага" (Іспанія) — "Панацінаікас" (Грецыя),
"Барусія М" (Нямеччына) — "Дынама" (Кіеў, Украіна),
"Ліль" (Францыя) — "Капенгаген" (Данія).

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі