Рымантас Грыгас можа стаць новым трэнерам баскетбольнай жаночай зборнай

Дамова будзе падпісаная, хутчэй за ўсё, да канца месяца, піша “Прессбол”. Зараз Рымантас Грыгас займае пасаду асістэнта галоўнага трэнера екацярынбургскага клуба УГМК. Кандыдатура 49-гадовага трэнера была прызнаная аптымальнай ў пашыраным спісе, які ўключаў каля 15 прозвішчаў.

Нагадаем, што ў канцы мінулага года Анатоль Буяльскі, які займаў пасаду галоўнага трэнера жаночай зборнай, абвясціў, што не мае намеру працягваць кантракт з Беларускай федэрацыяй баскетбола. Пад кіраўніцтвам Буяльскага жаночая зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам чэмпіяната Еўропы 2007 года, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пекіне, а ў 2010 годзе ўвайшла ў чацвёрку лепшых камандаў свету/

Фота — bcbudivelnik.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі