Рональд Пофала: Еўропа адмаўляцца ад санкцый не збіраецца

У артыкуле, надрукаваным у газеце Frankfurter Allgemeine, Пофала прыгадвае арышты кандыдатаў у прэзідэнты ў дзень выбараў і “у вышэйшай ступені сумнеўны” смяротны прысуд Канавалаву і Кавалёву. Нямецкі палітык рэзка крытыкуе прэзідэнта Беларусі за тое, што ён "фальсіфікуе выбары, кідае ў турму адважных крытыкаў рэжыму і спрабуе зламаць іх фізічна і маральна".

Таксама Пофала нагадвае, што ў краіне "забаранілі праводзіць нават бяскрыўдныя флэшмобы, не кажучы ўжо пра незалежныя апытанні насельніцтва", ― са спасылкай на “ИноТВ” піша інфармагенцтва БелаПАН.

Сумны прагноз Пофала робіць і на сёлетнія парламенцкія выбары ў Беларусі. Па яго словах, яны "відавочна, пройдуць ва ўжо знаёмай манеры: прадстаўнікоў апазіцыі зноў не дапусцяць у склад выбаркамаў, незалежныя партыі адхіляць пад любымі падставамі".

"У гэтых умовах любое двухбаковае супрацоўніцтва толькі ўзмацніла б пазіцыі рэжыму”, — падкрэслівае нямецкі палітык. Ён прызнае, што сёння Еўропа “можа назаўжды страціць Беларусь, бо пры Аляксандру Лукашэнку краіна адмовілася ад значнай часткі свайго эканамічнага суверэнітэту на карысць Расіі”. Але Пофала перакананы, што адзіны правільны шлях для ЕС — гэта шлях санкцыяў і дыялога з дэмакратычнай меншасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі