Рок-оперу "Ісус Хрыстос — суперзорка" ў Гомелі ўсё ж адмянілі

Як адзначае "Комсомольская правда", рок-оперу знялі з паказу ў Магілёве, Гомелі і Мінску. Нагодай сталі звароты праваслаўных вернікаў да мясцовых уладаў. 

У прыватнасці, Гомельская епархія заявіла пра тое, што паказ твора, у якім скажаюцца біблейскія падзеі, можа абразіць пачуцці вернікаў. Да таго ж, рок-опера была запланавана на 4 сакавіка — першую нядзелю Вялікага паста. Па словах чыноўнікаў упраўлення культуры аблвыканкаму, санкт-пецярбургскія артысты не сталі чакаць афіцыйнай забароны, а самі адмовіліся ад паказу спектакля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі