Родныя Канавалава адмовіліся сведчыць супраць сына

Сёння на працэсе з'явіліся родныя галоўнага абвінавачанага -- бацька, маці і брат. Яны скарысталіся правам не сведчыць супраць сына і адмовіліся даваць паказанні. Больш за тое, як паведаміў журналіст Еўрарадыё Віталь Ругайн, родныя Канавалава нават не засталіся на паседжанні. Яны адразу ж выйшлі з залі. Пасля гэтага іх сустрэлі невядомыя, пасадзілі ў аўтамабілі з танаваным шклом і адвезлі ў невядомым накірунку.

Акрамя родных Дзмітрыя Канавалава, сёння ў судзе сведчылі былыя аднакласнікі Канавалава. Яны падцвердзілі існаванне зацікаўленасці Канавалава ў хіміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі