Рэпера "Ассаи" ў Беларусі ніхто не забараняў?

Як паведамілі "Еўрарадыё" ў клубе Re:Public, які і збіраўся прывозіць музыку, пакуль пра ніякія адмовы канцэртаў, а тым больш, пра забароны не вядзецца гаворкі. Пытанне выступу знакамітага рэпера пакуль знаходзіцца ў працэсе ўдакладнення, патлумачылі ў клубе, як гэтага і патрабуе беларускае заканадаўства. Цягам тыдня ўсё будзе вядома і, спадзяюцца арганізатары, будуць названыя канкрэтныя даты канцэрта.

Нагадаем, што раніцай 5-га верасня на афіцыйным сайце "Ассаи" з'явілася кароткая інфармацыя, дзе рэпер паведаміў сваім прыхільнікам, што запланаваныя канцэрты ў Беларусі забароненыя ўладамі. Рэпер нават выказаў меркаванне, што гэта стала рэакцыяй на "выкананне песні "Столько Жизни" на канцэрце 28 лістапада 2011 ў Мінску".

Фота: another.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі