Расійскае тэлебачанне: ЦРУ хацела атруціць Лукашэнку (відэа)

Паводле версіі аўтараў праграмы (а яе вядоўца набыла скандальную вядомасць як расійская шпіёнка), Аляксандра Лукашэнку некалькі разоў труцілі. Спачатку бруснічным сокам, затым — новым відам наркотыкаў. Супраць усіх гэтых сродкаў Лукашэнка выстаяў. У праграме выкладаецца нават версія, чаму ў 2008 годзе ў Мінску адбыўся выбух на Дзень незалежнасці. Аказваецца, тайныя “агенты ў белых халатах” хацелі скарыстацца агульнай панікай і распылілі побач з кіраўніком беларускай дзяржавы адмысловы газ. Гэты газ “павінен быў прымусіць прагрэсіраваць старую хваробу Лукашэнкі — мазаічную псіхапатыю”.

Пры гэтым аўтары праграмы адзначаюць, што Лукашэнка па-ранейшаму добра выглядае і нават можа “сам сябе вылекаваць”.

Таксама ў праграме шмат кажуць пра здароўе іншых сусветных лідараў. Напрыклад, распавядаюць пра тое, як сталінскія медыкі бралі аналізы экскрэментаў Мао Цзэдуна, як труцілі Віктара Юшчанку дзеля таго, каб адцягнуць увагу сусветнай супольнасці ад смерці Ясіра Арафата ды шмат іншага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі