Расія ў два разы скараціла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

Расія абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь за запазычанасці, паведаміла РИА Новости крыніца ў кампаніі "Інтэр РАО" - расійскім экспарцёры электраэнергіі. Абмежаванне складзе 200-300 МВт, адзначыў суразмоўца агенцтва. Усяго Расія пастаўляла 400-500 МВт.

Беларускі бок учора так і не пералічыў сродкі за пастаўленую Расіяй электраэнергію, паведаміла крыніца ў кампаніі "Інтэр РАО". Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Беларусь завінавацілася за пастаўленую ў сакавіку-красавіку электраэнергію каля 54 млн долараў. Па словах суразмоўцы агенцтва, расійская кампанія ўжо паведаміла Беларусь аб тым, што 9 чэрвеня плануе знізіць аб'ём паставак электраэнергіі.

Нагадаем, памочнік міністра энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч запэўніла ўчора, што беларускі бок мае намер як мага хутчэй вырашыць праблемы з пастаўкамі электраэнергіі з Расіі.

Па дадзеных газеты "Коммерсант", абмежаванне паставак прадоўжыцца дзесяць дзён, і пасля 19 чэрвеня пастаўкі могуць быць зусім прыпыненыя, калі не будзе дасягнута дамоўленасць па пагашэнні запазычанасці.

Кіраўніцтва "Белэнерга" заявіла, што звярнулася да ўраду з просьбай пасадзейнічаць у набыцці валюты для аплаты запазычанасці, інфармуе cайт interfax.by.

фота: focus.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі