Расія ўсё ж такі дасць Лукашэнку крэдыт на 2 мільярды долараў

Як піша gazeta.ru, даччыная структура расійскага "Сбербанка" — БПС-Сбербанк мае намер павялічыць крэдытаванне беларускай эканомікі ўдвая — амаль да 2 мільярдаў долараў. Гэтыя грошы пойдуць у тым ліку прадпрыемствам, цікавасць да якіх выказваюць расійскія інвестары. Сума супадае з аб'ёмам дзяржаўнага крэдыту, на які падчас візіту ў Маскву разлічваў Аляксандр Лукашэнка.

Сродкі паступяць не ў якасці ільготнага дзяржкрэдыту, як хацеў афіцыйны Мінск, а ў форме банкаўскіх пазык.

Фота — telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі