Расія прайграла Грэцыі 0:1 і пакінула Еўра-2012

Мяч у сваю браму расіяне прапусцілі на апошняй хвіліне першага тайма. У другой палове гульні яны так і не змаглі ўзяць рэванш у грэкаў.

У другім матчы групы А зборная Чэхіі перамагла каманду Польшчы з лікам 1:0 і набрала 6 ачкоў. Такім чынам, чэхі выйшлі  ў плэй-оф з першага месца ў групе.

Каманды Расіі і Грэцыі набралі па 4 ачка, але дзякуючы перамозе ў асабістай сустрэчы другое месца ў квартэце А забяспечылі сабе грэчаскія футбалісты. А расіяне пакідаюць турнір. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі