"Белэнерга" не плаціць за электраэнергію з сакавіка бягучага года.

Пра гэта паведаміла газета "Коммерсант" са спасылкай на крыніцу ў энергахолдынгу "Интер РАО ЕЭС". Абмежаванне на пастаўку энергіі будзе дзейнічаць да 19 чэрвеня, затым пастаўкі могуць быць зусім спыненыя, калі беларускі бок не пачне пагашаць доўг, адзначае газета. 

Беларускі ўрад ужо ведае аб гэтым абмежаванні, піша газета. "Белэнерга" не плаціць за электраэнергію з сакавіка бягучага года. На сённяшні дзень аб'ём запазычанасці складае каля 1,5 мільярда расійскіх рублёў (каля 54 мільёнаў долараў). 

Суразмоўца выдання нагадаў, што расійскія пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь складаюць 400-500 МВт.

фота: analytics.in.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі