Расія асудзіла адзіны дзень памяці ветэранаў у Латвіі

На думку расійскіх дыпламатаў, гэта спрыяе распальванню расісцкіх настрояў і паглыбленню міжэтнічных супярэчнасцяў.

Упаўнаважаны расійскага МЗС па правах чалавека Канстанцін Далгоў назваў блюзнерствам заклік кіраўніка каталіцкай царквы Латвіі Збігнева Станкевіча да "адзінага дня памяці", перадае ВВС.

Ён назваў амаральнай спробу паставіць у адзн шэраг тых, хто ваяваў супраць фашызму, і тых, хто быў у шэрагах асуджаных Нюрнбергскім трыбуналам эсэсаўскіх фармаванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі