Радзькоў Захаду: Пернік не возьмем, а пугай нас больш нікому не ўзяць!

Між іншым, ён выказаўся наконт адносінаў Беларусі і Захаду. Радзькоў нагадаў, што "нядаўна дэпутат нямецкага бундэстага Ута Цапф, якая ўзначальвае спецыяльную працоўную групу Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Беларусі (яна ўжо сыходзіць з гэтай пасады — Еўрарадыё), у газетным інтэрв'ю наракала: "Англічане замест выразу "пуга і пернік" кажуць "палка і морква". Цяпер у нас не засталося ў запасе санкцый. Але і морквы ў Мінску не хочуць".

"Гэта значыць, спадарыня Цапф заключыла, што ў дачыненні да Беларусі не спрацавалі ні пуга, ні пернік, — цытуе словы Аляксандра Радзькова "Народная газета". — І гэта цалкам натуральна: нам не патрэбны ваш пернік, мы самі вас можам ім пачаставаць. А пугай нас тым больш нікому не ўзяць!".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі