“Ён раскрыў сябе рэакцыяй на мой выступ на канферэнцыі ў Вене, калі заявіў, што пасадзіць мяне і што я магу не вяртацца ў Беларусь, — сказала Наталля Радзіна ў інтэрв’ю БелаПАН. — На канферэнцыю АБСЕ па інтэрнэце Зісер трапіў па рэкамендацыі беларускага МЗС. Ён увесь час быў разам з прадстаўніком Аператыўна-аналітычнага цэнтру Рабаволавым. Пытання Зісера, адрасаванае Рабаволаву, чаму блакуюцца сайты “Хартыі” і “Беларускага партызана”, з’яўляецца звычайным спектаклем”.
Нагадаем, што ў часе канферэнцыі АБСЕ “Інтэрнэт-2013: Фармаванне палітыкі па абароне свабоды СМІ”, якая праходзіла ў Вене 14-15 лютага, Наталля Радзіна публічна звінаваціла Юрыя Зісера ў карупцыі. Зісер палічыў такія абвінавачванні паклёпам і абразай гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Пазоў на беларускую апазіцыянерку ён хацеў падаць у суд Вены, аднак цяпер заяўляе, што пакуль не будзе судзіцца з Радзінай. Вядомы інтэрнэтчык тлумачыць гэта тым, што ўсё адно не атрымае маральных дывідэндаў, нават калі выйграе справу.
Радзіна гатовая падаць сустрэчны пазоў на Зісера

Паводле яе меркавання, заснавальнік парталу TUT.by не з’яўляецца самастойнай фігурай і будзе дзейнічаць, як яму загадаюць спецслужбы.
-
14:44 09.06.2023
-
10:36 09.06.2023